Дзень пісьменства ў Глыбокім

Дзень бела­рус­ка­га пісь­мен­ства ў Глыбокім прай­шоў у шыро­ка­ма­штаб­ным фар­ма­це. Шчыра кажучы, зда­ло­ся, што нават маштаб­ней, чым у Паставах. Нездарма міністр інфар­ма­цыі Беларусі Алег Праляскоўскі зазна­чыў, што з году ў год такое свя­та пра­вод­зіц­ца ў гіста­рыч­ных і куль­тур­ных цэн­трах, з які­мі непа­ры­ў­на звя­за­на жыц­цё вядо­мых дзе­я­чаў краіны.

У роз­ныя гады Дзень бела­рус­ка­га пісь­мен­ства пра­ход­зіў у Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціслаўі, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах. Усе гэтыя гара­ды вало­да­ю­ць сваім асаб­лі­вым кала­ры­там, і настоль­кі да свя­та пераўвасабляюцца.

На Дзень бела­рус­ка­га пісь­мен­ства ў Глыбокім завіта­ла шмат гана­ро­вых гас­цей. Старшыня нацы­я­наль­на­га аргані­за­цый­на­га каміт­эта па пад­рых­тоў­цы і пра­вяд­зен­ні Дня пісь­мен­ства Анатоль Тозік зачы­таў пры­вітанне ўсім удзель­ні­кам свя­та, якое было накіра­ва­на прэзід­эн­там Аляксандрам Лукашэнкам. У сваю чар­гу намес­нік дзяр­жаў­на­га сакра­та­ра Саюзнай дзяр­жа­вы Іван Бамбіза пад­кр­эс­ліў, што, якую б ролю не ігралі ў сучас­ным жыц­ці аўды­ёві­зу­аль­ныя срод­кі маса­вай інфар­ма­цыі, кні­га ў яе класіч­ным дру­ка­ва­ным выгляд­зе была і заста­ец­ца леп­шым і самым над­зей­ным сяб­рам чала­ве­ка, неза­леж­на ад яго ўзрос­ту, выха­валь­ні­кам, настаўні­кам і памочнікам.

Старшыня Віцебскага абл­вы­кан­ка­ма Аляксандр Косінец са сваі­мі намес­ні­ка­мі, якія пры­сут­ні­чалі прак­тыч­на на адкрыц­ці ўсіх асаб­лі­ва важ­ных аб’ектаў, былі вель­мі бліз­ка да люд­зей і гато­вы да зносін з імі.

Адкрыццё скве­ра сла­ву­тых землякоў-глыбачан адбы­ло­ся так­са­ма з удзе­лам губер­на­та­ра. Творы ману­мен­таль­на­га мастацтва, вядо­мыя ўся­му све­ту, нале­жа­ць не толь­кі мяс­цо­вым маста­кам. Іосіф Корсак, дар­эчы, мец­энат, на срод­кі яко­га ў Глыбокім пабу­да­ва­ны кас­цёл кар­мелітаў, Троіцкі кас­цёл і іншыя аб’екты. Скульптурныя бюсты , да кож­на­га з вась­мі Аляксандр Косінец пады­ход­зіў з квет­ка­мі, сапраў­ды ўпры­го­жы­лі горад. Бюсты Язэпу Драздовічу, пісь­мен­ніку, маста­ку, фалькла­ры­сту, архе­о­ла­гу, Ігнату Буйніцкаму – асно­ва­па­ла­ж­эн­цу айчын­на­га тэат­ра, Алесю Дубровічу – паэту, удзель­ніку вызва­лен­ча­га руху ў Заходняй Беларусі, Пятру Казлову –герою Савецкага Саюза, генералу-лейтэнанту, Паўлу Сухому – двой­чы герою сацы­я­лі­стыч­най пра­цы, гене­раль­на­му кан­стук­та­ру авія­цый­най тэхнікі, дар­эчы, на ўра­чы­с­тас­ці адкрыц­ця пры­сут­ні­ча­ла яго ўнуч­ка, Вацлаву Ластоўскаму – пісь­мен­ніку, гісто­ры­ку, пер­ша­му дыр­эк­та­ру Беларускага дзяр­жаў­на­га музея, Эліэзер Бен-Іегуда – ства­раль­ніку дзяр­жаў­най мовы іўрыт Рэспублікі Ізраіль.

Мемарыяльныя дошкі ў брон­зе ство­ра­ны так­са­ма пісь­мен­ніку Лявонцію Ракоўскаму і бела­рус­ка­му гра­мадска­му дзе­я­чу 20–30 гадоў ХХ ста­годдзя Клаўдыю Дуж-Душэўскаму.

Аўтарамі гэтых аб’ектаў ману­мен­таль­ных тво­раў мастацтва высту­пілі вядо­мыя бела­рус­кія скульп­та­ры Аляксандр Гвоздзікаў, Леў і Сяргей Гумілеўскія, Іван Казак, Валерый Магучы, Іван Міско, Канстанцін Селіханаў, Азат Тарасян, Валерыян Янушкевіч.

А калі адкры­валі ганд­лё­вы цэнтр “Родны кут”, дар­эчы, назы­ва­ец­ца, чамусь­ці, як і ў нашым Браславе, праў­да, гэтая ганд­лё­вая кроп­ка выгля­дае больш ураж­валь­на, губер­на­тар зазна­чыў, што такія аб’екты павін­ны за гэты год з’явіцца і ва ўсіх астат­ніх раён­ных цэнтрах.

Урачыстае адкрыц­цё свя­та бела­рус­ка­га пісь­мен­ства прай­шло на цэн­траль­най плош­чы гора­да. Нікога не пакі­ну­ла раў­на­душ­най тэатралі­за­ва­ная дзея “Вытокі духоў­на­сці”, так­са­ма цыры­монія ўзна­га­род­жан­ня пісь­мен­нікаў – пера­мож­цаў рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су на леп­шы літа­ра­тур­ны твор-2012 года. Вельмі спа­даб­алі­ся кан­ц­эрт нацы­я­наль­на­га ака­д­эміч­на­га народ­на­га хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча і выступ­лен­ні твор­чых калек­ты­ваў воб­лас­ці і замеж­ных гасцей.

Фота Зінаіды Палулех, Аляксандра Азевіча, Гальляша Сялявы
TUT.by

Оставьте комментарий